2017-07-27 15:39:00

50-я гадавіну “гістарычнага візіту” Паўла VI у Стамбул


Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І нагадаў пра 50-ю гадавіну “гістарычнага візіту” папы Паўла VI ў Стамбул, першага за мінулае тысячагоддзе наведванне Канстантынопаля кіраўніком Каталіцкага Касцёла.

“Хоць іх ініцыятывы не аказалі вялікага ўплыву на СМІ, яны застаюцца рэвалюцыйнымі этапамі для развіцця хрысціянства”, - напісаў Патрыярх Барталамей І у эсэ, апублікаваным на першай паласе ватыканскай “L’Osservatore Romano”. Ён дадаў, што сустрэчы паміж Паўлам VI і Афінагорам “нагадваюць нам аб устойлівай сіле міласэрнасці і дыялогу”.

Папа Павел VI і Патрыярх Канстантынопальскі Афінагор сустрэліся ў першы раз у Іерусаліме ў студзені 1964 г. Праз тры гады, 25 ліпеня 1967 г., Пантыфік наведаў Фанар – раён Стамбула, дзе размешчана патрыяршая рэзідэнцыя з саборам св. Георгія. Патрыярх Канстантынопальскі, у сваю чаргу, наведаў Ватыкан у кастрычніку 1967 г.

Тым самым Павел VI і Афінагор стварылі прэцэдэнт, і наступныя Папы і Патрыярхі Канстантынопальскія таксама сталі абменьвацца ўзаемнымі візітамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.