2017-07-29 12:55:00

Дом св. Марты – рэзідэнцыя Пантыфіка


Натхнёнае неаслабнай цікавасцю да факту, што Францішак з моманту свайго абрання – 13 сакавіка 2013 г. – пражывае не ў Апостальскім палацы, а ў Доме св. Марты, Ватыканскае выдавецтва “Libreria Editrice Vaticana” прапанавала чытачам кнігу “Касцёл і бальніца св. Марты ў Ватыкане”, якая распавядае пра гісторыю гэтага месца.

Тут у XVI стагоддзі быў касцёл Брацтва св. Марты разам з бальніцай і могілкамі. Пасля роспуску Брацтва, будынкі ў 1726 г. перайшлі Трынітарыям Босым, а бальніца была ператворана ў ватыканскую семінарыю. У рэшце рэшт, храм быў разбураны, а на яе месцы па волі св. Льва XIII быў створаны ў 1884 г. хоспіс св. Марты для нервова хворых. Тут з цягам часу пачалі прымаць таксама пілігрымаў.

Сённяшні пяціпавярховы будынак быў пабудаваны ў 1996 г. па ініцыятыве св. Яна Паўла ІІ з думкай аб удзельніках канклаву. Тут 108 апартаментаў, якія складаюцца з спальні, працоўнага пакою і ваннай, і 22 аднамесныя пакоі.

Арцыбіскуп Буэнас-Айрэса, кардынал Хорхэ Марыа Берголіа, як і іншыя ўдзельнікі канклаву ў сакавіку 2013 г. спыніўся тут, у адпаведнасці з апостальскай канстытуцыяй Яна Паўла II “Universi Dominici gregis” і па гэты дзень не пакінуў гэтае месца. Падчас канклаву ён займаў пакой нумар 207, а пасля выбару перасяліўся ў 50-метровыя апартаменты нумар 201на першым паверсе.








All the contents on this site are copyrighted ©.