2017-07-30 14:52:00

Святы Пасад – абаронца правоў чалавека на міжнароднай арэне


Аб дзейнасці Касцёла на карысць правоў чалавека на міжнароднай арэне, распавёў кс. Паола Радэлі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы ў Страсбургу, на канферэнцыі па гэтым пытанні. На поўначы Італіі, у Ровэрэта ён быў госцем мясцовага фонду “Opera Campana dei Caduti”, які займаецца ўвекавечваннем ахвяр Першай сусветнай вайны і выхаваннем моладзі ў духу міру.

Папскі дыпламат прадставіў гісторыю адносін Касцёла да пытання правоў чалавека, пачынаючы ад першапачатковых дактрынальных дэкларацый Святога Пасаду да сярэдзіны ХХ стагоддзя. У іх выказвалася нязгода з пануючым разуменнем гэтых правоў без спасылкі на трансцэндэнтнасць і належнага месца для рэлігійнай свабоды. Толькі энцыкліка “Pacem in terris” св. Яна XXIII у 1963  г. азнаменавала паваротны момант у гэтым пытанні, а сам аўтар прызнаваў Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека 1948 г., хоць і не без агаворак, як крок наперад на шляху да стварэння прававой і палітычнай арганізацыі сусветнай супольнасці.

Правы чалавека сталі для Святога Пасаду свайго роду компасам дзеянняў на міжнароднай арэне падчас пантыфікату Яна Паўла II, звярнуў увагу кс. Рудэлі. Гэта было таксама вызначальным у душпастырскай дзейнасці ўсяго Касцёла. У сваю чаргу, пантыфікат Бэнэдыкта XVI – гэта барацьба з пэўнай рэлятывізацыяй правоў чалавека. Цяперашні пантыфікат з’яўляецца перш за ўсё звяртаннем увагі на на канкрэтнага чалавека, як суб’ект права, і перасцярогай ад “ідэалагічнай каланізацыі”, якая скажае правы чалавека ў заходняй культуры, напрыклад, сучасная гендэрная тэорыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.