2017-07-31 14:06:00

Перуанскі кардынал пра „Amoris Laetitia”


Хоць адгартацыя „Amoris Laetitia” адзначаецца выдатнай духоўнасцю для сям’і, усе сканцэнтраваліся выключна на тым, што яны хацелі бачыць. Такім чынам, рэакцыю на папскі дакумент пракаментаваў у інтэрв’ю італьянскай “La Stampa” арцыбіскуп Лімы, кардынал Хуан Луіс Сіпрыані. Ён запэўніў, што ў яго архідыяцэзіі не існуе ніякіх праблем у сувязі з гэтым. 

“Францішак накладае на нас, біскупаў, адказнасць, каб мы перасталі быць бюракратамі, а на святароў, каб не былі марнымі спаведнікамі”, - сказаў іерарх з Перу. Ён дадаў, што Папа хоча, каб распазнаннем розных сітуацый “займаліся не структуры, але, каб гэта было ў руках святара ці біскупа”.

Па словах кардынала, публікацыя ў прэсе так званых “dubia” чатырох кардыналаў па гэтым папскім дакуменце не была адпаведнай. Адна рэч, мець сваё ўласнае меркаванне пра нешта, іншае “бегчы з гэтым да прэсы”. Я думаю, што аўтары памыліліся, хоць гаворка ідзе пра добрых людзей, выказаў меркаванне арцыбіскуп Лімы.

Акрамя таго, кардынал казаў пра абвешчаную на студзень 2018 г. пілігрымку Францішка ў Перу, падчас якой ён наведае Пуэрта-Мальданада, Трухільё і Ліму.

У адказ на пытанне аб магчымых крытыках Святога Айца ў Перу, іерарх нагадаў, што Папа прыедзе да людзей, да якіх мае вялікае спачуванне: гэта адносіцца і да грэшнікаў, тых, хто перажывае цяжкія часы ў сужэнстве. “Мы ўсе павінны быць блізкія да Бога, Папы, а не хадзіць і шукаць яго ў цемры”, - сказаў кардынал. Ён прызнаў, што часам людзі шукаюць неіснуючых адтулін ва ўсім, у той час як Францішак сапраўды хоча навяртання ўсіх і кожнага. “Я ўспрымаю гэта, як вельмі апостальскае стаўленне. Вельмі асабістым і плённым з’яўляецца яго зварот да ўсіх і яго ахвяраванне для іншых, нягледзячы на ўзрост”, - падзяліўся перуанскі кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.