cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Ватыкан зацікаўлены вырашэннем крызісу ў Венесуэле

Святы Пасад зацікаўлены ў вырашэнні крызісу ў Венесуэле - AFP

01/08/2017 13:38

Папа і яго Дзяржаўны сакратарыят застаюцца “цвёрдымі прыхільнікамі” рашэння крызісу ў Венесуэле. Яно павінна быць “мірным і дэмакратычным”. У гэтым запэўніў кардынал Пьетра Паралін падчас сустрэчы з журналістамі. Дзяржсакратар Яго Святасці сказаў, што пасярэдніцтва Касцёла палягае на дапамозе ўсім, без выключэння, заклікаючы кожнага да адказнасці, і “крытэрыем тут павінна быць дабро ўсяго народу”.

Кантэкстам гэтай заявы сталі ўчарашнія выбары ва Устаноўчы сход, скліканы Прэзідэнтам Нікаласам Мадурай, які павінен рэфармаваць венесуэльскую канстытуцыю. Ідэя выклікала бурныя пратэсты і частковы байкот галасавання. Толькі ў мінулыя дні ў вулічных сутыкненьнях загінулі 13 чалавек, у тым ліку адзін з кандыдатаў ва Устаноўчы сход. Мясцовы Касцёл таксама раскрытыкаваў ідэю канстытуцыйных зменаў, звяртаючы ўвагу на тое, што рэформа ўяўляе сабой пагрозу для дэмакратыі.

“Вельмі шмат загінулых”, - пракаментаваў падзеі ў Венесуэле кардынал Паралін. Ён адзначыў, аднак, што ўдзел Святога Пасаду ў гэтым пытанні павінен быць максімальна далікатны ва ўмовах вялікай напружанасці. “Неабходна знайсці мірны і дэмакратычны выхад з гэтай сітуацыі, і спосаб заўсёды аднолькавы: трэба сустракацца і размаўляць, але сур’ёзна, выпрацоўваючы рашэнні”, - сказаў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.

На гэтай жа сустрэчы з журналістамі каля Белуна ў Паўночнай Італіі кардынал закрануў таксама гарачую тэму міграцыі. Ён падкрэсліў, што асноўнымі этычнымі прынцыпамі тут павінны быць “гасціннасць і здольнасць бачыць у іншым не пагрозу, а чалавека, з якім трэба весці дыялог, пераадольваючы забабоны”. Гэта велікадушнасць, аднак, павінна суправаджацца “эфектыўнымі і добрасумленнымі намаганнямі па кіраванні гэтай з’явай, паколькі яна не можа быць пакінута толькі велікадушнасці добрых сэрцаў асобных людзей”.

“Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб злучыць першы абавязак прыняцця з дакладнай і скаардынаванай дзейнасцю, накіраванай на ўпарадкаванне гэтай з’явы такім чынам, каб гасціннасць магла ператварыцца ў інтэграцыю, не выклікаючы пагражаючага дысбалансу”, - сказаў Дзяржсакратар. Ён таксама адзначыў, што на міжнародным узроўні патрэбна супрацоўніцтва краін для выдалення прычын міграцыі, і асабліва абразлівай для годнасці чалавека галечы. Кардынал Паралін дадаў, што гэта ўпарадкаванне павінна ўключыць у сябе спыненне гандлю людзьмі.


01/08/2017 13:38