cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа да бразільскай моладзі: змагайцеся з карупцыяй

Папа да бразільскай моладзі: змагайцеся з карупцыяй - ANSA

01/08/2017 14:13

Быць святлом і закваскай у будаванні грамадства справядлівасці і братэрства, заклікаў Францішак бразільскую моладзь, якая прыняла ўдзел у сустрэчы з нагоды 300-годдзя адшукання ў рацэ Параіба-ду-Сул цудадзейнай фігуркі Маці Божай, што захоўваецца ў нацыянальным санктуарыі ў Апарэсідзе. Да яе ўдзельнікаў Святы Айцец скіраваў адмысловае пасланне.

Ён пажадаў юнакам і дзяўчатам давяраць Маці Божай пасярод штодзённых небяспекаў і няўпэўненасці, якія ствараюць розныя сітуацыі несправядлівасці. “Марыя ведае пра выклікі, якімі вы жывіцё. Сваёй увагай і матчыным клопатам яна дапаможа вам зразумець, што вы не самотныя”, - напісаў Папа.

Пантыфік нагадаў гісторыю бедных рыбакоў, якія ў 1717 г., пасля доўгай і безвыніковай рыбнай лоўлі каля порту Ітагуасу, у чарговы раз закінулі свае сеткі ў ваду і выцягнулі адтуль разбітую на дзве часткі, і пачарнелую ад часу, фігурку Найсвяцейшай Панны.  

“Як я казаў бразільскім біскупам у 2013 г., гэты факт мае вельмі вялікае сімвалічнае значэнне: тое, што было падзелена, вярнулася да еднасці, як сэрца тых рыбакоў, як і сама каланіяльная Бразілія, падзеленая рабствам, знайшла сваё адзінства ў веры, якую гэта пацямнелая выява Маці Божай ажывіла”, - напісаў ён.

Францішак заклікаў моладзь дазволіць Панне Марыі перамяніць свае сэрцы. “Няхай Яна мае магчымасць перамяніць “сеткі” вашага жыцця – сеткі сяброў, сацыяльныя сеткі, сеткі матэрыяльныя і віртуальныя, усе тыя рэальнасці, якія часта з’яўляюцца падзеленымі – у нешта большае: каб яны сталі супольнасцямі! Місійнымі супольнасцямі, “якія выходзяць”! Супольнасцямі, якія з’яўляюцца святлом і закваскай больш справядлівага і братэрскага грамадства!”, - заклікаў Папа.

Святы Айцец пажадаў моладзі не баяцца рызыкаваць і ўключыцца ў будаванне новага грамадства, акрапляючы сілай Евангелля сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя і ўніверсітэцкія асяроддзі. 

“Не бойцеся змагацца з карупцыяй і не дазваляйце ёй спакусіць сябе! Давяраючы Пану, прысутнасць якога з’яўляецца крыніцай поўнага жыцця, і пад плашчом Марыі, вы зможаце адкрыць у сябе творчыя здольнасці і сілу, каб стаць галоўнымі дзеючымі асобамі ў культуры еднасці, і такім чынам стварыць новыя парадыгмы, якія будуць кіраваць жыццём Бразіліі”, - напісаў у сваім пасланні папа Францішак.   


01/08/2017 14:13