cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Балівія просіць Папу дапамагчы ў памежнай спрэчцы з Чылі

Балівія просіць Папу дапамагчы ў памежнай спрэчцы з Чылі - AP

02/08/2017 15:20

Урад Балівіі выказаў жаданне, каб Папа дапамог знайсці рашэнне памежнай спрэчкі з Чылі. Улады перакананыя, што Францішак “можа стаць пасярэднікам”, таму што з’яўляецца “маральным і духоўным аўтарытэтам”, сказаў міністр замежных спраў Фернанда Хуанакуні.

Пантыфік, які наведаў Балівію ў 2015 г. павінен прыехаць у Чылі ў студзені 2018 г. У інтэрв’ю газеце “El Deber”, балівійскі палітык нагадаў, што падчас свайго знаходжання у Балівіі Францішак публічна выказаў пажаданне, каб абедзве краіны ўдзельнічалі ў дыялогу па вырашэнні спрэчнага пытання. Па словах міністра, візіт Папы ў Чылі можа стаць таму пацвярджэннем.

Балівія ў 2013 г. падала скаргу ў Міжнародны Суд. Краіна патрабуе, каб Чылі ўзяла на сябе абавязацельства ўступіць у перамовы аб свабодным прадастаўленні Балівіі выхаду да мора, які тая страціла ў 1879 г., пасля вайны з гэтай краінай. З іншага боку, Чылі падала ў той жа суд з мэтай вырашыць спрэчку адносна ракі Сілала ў памежнай зоне паміж дзвюма краінамі.

Балівія і Чылі не абменьваюцца пасламі з 1978 г. Тым не менш, у канцы ліпеня краіны распачалі “тэхнічныя перамовы” ў рамках двухбаковага камітэта па справах межаў.


02/08/2017 15:20