cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Вывучаецца магчымасць экскамунікі для карупцыянераў

Вывучаецца магчымасць экскамунікі для карупцыянераў - AFP

03/08/2017 12:37

Пытанне экскамунікі для карупцыянераў і мафіёзі будзе абмяркоўвацца з епіскапатамі і мясцовымі Касцёламі, заявіў каардынатар Міжнароднай кансультацыйнай групы па праблемах справядлівасці, карупцыі, арганізаванай злачыннасці і мафіі спадар Віторыа Альбэрці. Дадзеная тэма ўздымалася падчас Міжнароднай дыскусіі па барацьбе з карупцыяй, якая 15 чэрвеня 2017 г. прайшла ў Ватыкане. 

Ідэя аб магчымасці адлучэння ад Касцёла карумпаваных асобаў узнікла ў кантэксце разважання над пытаннем аб экскамуніцы для мафіёзі, якое ўжо дастаткова добра распрацавана і больш-менш кадыфікавана на ўзроўні кананічнага права ў трох італьянскіх рэгіёнах: Кампаніі, Калабрыі і Сіцыліі.

Эксперт заўважыў, што кансультацыі з Канферэнцыямі Біскупаў неабходныя, бо сітуацыя з карупцыяй ў розных геаграфічных кантэкстах вельмі адрозніваецца. Напрыклад, поўнае выкараненне гэтай з’явы на Захадзе з’яўляецца цалкам натуральным, у той жа час, як у некаторых іншых рэгіёнах планеты, гэта можа прывесці да беспрацоўя і іншых сацыяльных праблем, лічыць Альбэрці. Пытанне экскамунікі для карупцыянераў – нялёгкае. Пры яго вывучэнні важна памятаць, што гэта мера, будучы вельмі суровым пакараннем, з’яўляецца заклікам да навяртання, заўважыў ён. 

Міжнародная кансультацыйная група па праблемах справядлівасці, карупцыі, арганізаванай злачыннасці і мафіі пачне дзейнічаць у Ватыкане з верасня бягучага году. Структура была заснавана ў рамках Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Яна будзе ўяўляць сабой міжнародную сетку адукацыйнага і інфармацыйнага фармату, разам з мясцовымі епіскапатамі зоймецца даследаваннем і распрацоўкай глабальных мер па барацьбе з карупцыяй.


03/08/2017 12:37