cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад выступіў з заявай па сітуацыі ў Венесуэле

Святы Пасад выступіў з заявай па сітуацыі ў Венесуэле - AP

04/08/2017 13:51

Апостальская Сталіца выказала глыбокую заклапочанасць радыкалізацыяй і абцяжарваннем крызісу ў Венесуэле, якому спадарожнічае павелічэнне колькасці загінулых, параненых і арыштаваных, гаворыцца ў апублікаваным 4 жніўня 2017 г. спецыяльным паведамленні Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы.  

У дакуменце адзначаецца, што Святы Айцец, асабіста і праз Дзяржаўны Сакратарыят, уважліва сочыць за сітуацыяй, яе гуманітарнымі, сацыяльнымі, палітычнымі, эканамічнымі і духоўнымі аспектамі, запэўніваючы ў сваёй пастаяннай малітве за краіну і ўсіх венесуэльцаў, і заклічаючы вернікаў усяго свету настойліва маліцца ў гэтай інтэнцыі. 

Апостальская Сталіца звярнулася да ўсіх палітычных дзеячаў, асабліва да ўладаў, з просьбай забяспечыць поўную павагу да правоў чалавека і фундаментальных свабодаў, а таксама да дзеючай Канстытуцыі. Святы Пасад заклікаў улады краіны прыпыніць дзейнасць новай Канстытуцыйнай асамблеі, якая, замест таго, каб спрыяць прымірэнню і спакою, умацавала атмасферу напружанасці і супрацьстаяння, і абцяжарвае будучыню. 

У паведамленні ўтрымліваецца заклік аб стварэнні ўмоваў для дасягнення мірнага выйсця з сітуацыі, згодна з указаннямі, якія былі прадстаўлены ў лісце Дзяржсакратарыяту ад 1 снежня 2016 г., улічваючы цяжкія пакуты народу, выкліканыя дэфіцытам ежы, лекаў і адсутнасцю бяспекі. Апостальская Сталіца заклікала ўсё грамадства пазбягаць любых формаў насілля, а службы бяспекі ўстрымацца ад празмернага і непрапарцыянальнага ўжывання сілы.


04/08/2017 13:51