2017-08-04 10:17:00

Францішак заклікаў маліцца за сучасных мастакоў


Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў праз свой канал у “YouTube” чарговы відэаролік са зваротам папы Францішка, у якім ён паведамляе і тлумачыць сваю агульную інтэнцыю на жнівень. На працягу бягучага месяцу Святы Айцец заклікае асаблівым чынам маліцца за мастакоў.

“Мастацтва выяўляе прыгажосць веры і нясе пасланне аб велічы Божага стварэння. Таму, калі захапляемся мастацкім творам ці цудам прыроды, адкрываем, што ўсё нам прамаўляе аб Ім і Яго любові. Молімся за мастакоў нашага часу, каб праз сваю творчасць, дапамагалі нам адкрыць прыгажосць стварэння”, - заклікаў Пантыфік.

З 2017 г. на кожны месяц прызначаецца толькі адна папская інтэнцыя – па чарзе – або евангелізацыйная, або агульная. Раней на кожны месяц іх было дзве.








All the contents on this site are copyrighted ©.