cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Папа падчас “Анёл Панскі”: “сысці з гары”, каб пазнаць Езуса

Папа падчас “Анёл Панскі”: “сысці з гары”, каб пазнаць Езуса - ANSA

06/08/2017 12:58

Сустрэча з Езусам, якая цалкам змяняе жыццё, падштурхоўвае чалавека да служэння іншым: церпячым, адзінокім, хворым, зняважаным, заўважыў папа Францішак, сустракаючыся 6 жніўня 2017 г. у Ватыкане з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Спачылаючыся на свята Перамянення Пана, падчас сваіх разважанняў ён запрасіў да практыкавання медытацыі Евангелля, якая генеруе ўнутраную прыгажосць, бляск і радасць.

“У гэтую нядзелю мы цэлебруем у літургіі свята Перамянення Пана. Сённяшняе Евангелле апавядае, што апосталы Пётр, Якуб і Ян былі сведкамі гэтай незвычайнай падзеі. Езус узяў іх “і павёў іх адных на высокую гару” (Мц 17, 1) і, у той час як Ён маліўся, Яго твар знешне змяніўся, заззяў, як сонца, а вопратка Ягоная стала белай, як святло, - нагадаў Папа. - Тады з’явіліся Майсей і Ілля, і ўступілі з Ім у дыялог. У гэты момант Пётр сказаў Езусу: “Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі” (Мц 17, 4). Перш чым ён скончыў гаварыць, светлае воблака агарнула іх.

Падзея Перамянення Пана дае нам пасланне надзеі – мы апынаемся з Ім – яна запрашае нас сустрэць Езуса, каб быць на службе іншым.

Узыход вучняў на гару Табор прыводзіць нас да разважання пра важнасць адпачынку ўдалечыні ад мірскіх рэчаў, каб рэалізаваць шлях да вяршыні і сузіраць Езуса. Гаворка ідзе пра ўважлівае і малітоўнае слуханне Хрыста, узлюбленага Сына Айца, шукаючы моманты малітвы, якія спрыяюць гасціннаму і радаснаму прыняццю Божага слова. У гэтым духоўным уздыме, у гэтай адхіленасці ад мірскіх рэчаў, мы пакліканы нанова адкрыць заспакаяльнае маўчанне медытацыі Евангелля, чытання Бібліі, што прыводзіць да поўні прыгажосці, бляску і радасці. 

І калі мы застаемся з Бібліяй у руцэ, у цішыні, мы пачынаем адчуваць гэтую ўнутраную прыгажосць, гэтую радасць, якую стварае Слова Божае ў нас. З гэтага пункту гледжання, летні час з’яўляецца правідчым момантам, каб узмоцніць нашу прыхільнасць да пазнання Пана і сустрэчы з Ім. У гэты час, вучні вольныя ад школьных абавязкаў, а шматлікія сем’і едуць у водпуск. Важна, каб перыяд адпачынку і адыходу ад паўсядзённых спраў даваў магчымасць аднавіць свае цялесныя і духоўныя сілы, паглыбіць духоўны шлях.

Пасля дзівоснага досведу Перамянення вучні спусціліся з гары (Мц 17, 9) з вачыма і сэрцам, перамененымі сустрэчай з Панам. Гэта шлях, якім можам прайсці і мы. Пастаяннае і ўсё больш і больш жывое адкрыццё Езуса не з’яўляецца самамэтай; яно ўключае ў сябе гэтае “сысці з гары”, набраўшыся сілы Духа Божага, каб рабіць далейшыя крокі да навяртання і паслядоўна праяўляць любоў, як закон паўсядзённага жыцця. Перамененыя прысутнасцю Хрыста і запалам Яго слова, мы будзем канкрэтным знакам жыватворчай любові Бога для ўсіх нашых братоў, асабліва тых, хто пакутуе, жыве ў адзіноце і пакінутасці, для хворых і мноства людзей, якія, у розных частках свету зневажаюцца праз несправядлівасць, самаўладства і насілле.

У Перамяненні мы чуем голас Нябеснага Айца, Які кажа: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце!”( Мц 17, 5). Давайце паглядзём на Марыю, Маці слухання, заўсёды гатовую вітаць і песціць у нашых сэрцах кожнае слова Божага Сына (Лк 1, 51). Няхай нябесная наша Маці дапамагае нам увайсці ў гармонію з Словам Божым, каб Хрыстус мог стаць святлом і кіраўніцтвам усяго нашага жыцця. Ёй мы даручаем адпачынак усіх, каб быў ціхамірным і карысным, але асабліва летні час тых, хто не можа адправіцца ў адпачынак, таму што гэтаму перашкаджаюць узроставыя прычыны, стан здароўя або праца, эканамічныя цяжкасці або іншыя праблемы, каб для іх усё ж гэта быў перыяд разрадкі, наведвання сябрамі, час шчаслівых момантаў”, - пажадаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў пілігрымаў, сабраных на плошчы св. Пятра, асабліва шурока прысутную тут моладзь. Ён папрасіў усіх аб малітве за сябе.


06/08/2017 12:58