2017-08-06 11:41:00

Францішак пра выбітнасць благаслаўлёнага Оскара Рамэра


Благаслаўлёны Оскар Арнулфа Рамэра быў выбітным біскупам і сведкам Евангелля, абаронцам Касцёла і чалавечай годнасці, падкрэсліў Святы Айцец у стагоддзе з дня нараджэння сальвадорскага мучаніка, якое падае на 15 жніўня. У гэты дзень у Сан-Сальвадор адбудуцца святкаванні, на якія біскупы Цэнтральнай Амерыкі запрасілі асабіста Папу. Падзякаваўшы ім, Францішак прызначыў свайго спецыяльнага пасланніка, які ўзначаліць абрады. Ім стаў кардынал Рыкарда Эзаці, Мітрапаліт Сант’яга-дэ-Чылі.

Арцыбіскуп Рамэра – напісаў Святы Айцец у лісце да свайго легата – “кажа сучасным людзям пра Хрыстовую справу збаўлення і аб Яго любові да ўсіх, асабліва бедных, пакінутых і адчужаных грамадствам. У сваім святарскім і біскупскім запале ён спрыяў справядлівасці, паяднанню і міру”.

Францішак нагадаў, што два гады таму абвясціў благаслаўлёным гэтага мучаніка, які быў забыты ў 1980 г. прама каля алтара, падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі. Ён папрасіў кардынала Эзаці адзначыць важнасць жыцця і сведчання арцыбіскупа Рамэра, заклікаючы ўдзельнікаў юбілейных урачыстасцяў “захоўваць Божыя запаведзі і сведчыць усё больш і больш любоў да Хрыстовага Касцёла і Евангелля, будуючы з стараннасцю веры ў паўсядзённым жыцці справядлівае грамадства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.