cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік скіраваў відэапасланне да перуанскага народа

Пантыфік скіраваў відэапасланне да перуанскага народа - AFP

07/08/2017 11:57

Перуанскі народ мае шмат вялікіх святых, што кажа аб цудоўным духу мясцовай супольнасці Касцёла, адзначыў у відэапасланні перад сваім Апостальскім падарожжам у гэтую краіну папа Францішак. Ён заклікаў вернікаў браць узор з гэтых адважных волатаў веры і быць будаўнікамі адзінства ў разнастайнасці. Ён таксама падкрэсліў, што хрысціяне, гэта не тыя людзі, што трапляюць у скептыцызм і горыч, наадварот, яны заўсёды ідуць наперад з надзеяй, якую здабываюць дзякуючы Езусу.

Падчас свайго паўднёва-амерыканскага візіту спачатку, 15-18 студзеня 2018 г., папа Францішак наведае тры гарады ў Чылі: Сант’яга, Тэмука і Ікіке, а 18-21 будзе знаходзіцца ў Перу, дзе яго чакаюць у Ліме, Пуэрта-Мальданада і Трухільё.

Гэта будзе ўжо шосты візіт Францішка ў Лацінскую Амерыку падчас яго пантыфікату: у ліпені 2013 г. ён наведваў Бразілію, дакладна праз два гады – Эквадор, Балівію і Парагвай, у верасні 2015 г. спыняўся на Кубе, падчас свайго падарожжа ў ЗША, а ў лютым 2016 г. наведваў Мексіку. У верасні 2017 г. адбудзецца пілігрымка Святога Айца ў Калумбію.


07/08/2017 11:57