cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак маліўся на магіле Паўла VI

Францішак маліўся на магіле Паўла VI

07/08/2017 12:19

6 жніўня 2017 г. раніцай Святы Айцец, знаходзячыся ў базыліцы св. Пятра, сышоў на яе ніжні ўзровень, каб наведаць капліцу, дзе знаходзіцца грабніца благаслаўлёнага папы Паўла VI. Францішак правёў некаторы час у медытацыі і малітве за Пантыфіка, які памёр 39 гадоў таму – 6 жніўня 1978 г. Аб гэтым паведаміла 7 жніўня Зала Друку Святога Пасаду.

Папа Павел VI адыграў выдатную ролю ў гісторыі Касцёла. Пры ім была завершана праца II Ватыканскага Сабора. Пантыфік актыўна развіваў экуменічныя кантакты – асаблівую вядомасць атрымала яго сустрэча з Канстантынопальскім Патрыярхам Афінагорам, якая адбылася ў студзені 1964 г. у Іерусаліме, пасля чаго былі адмененыя ўзаемныя анафемы, накладзеныя ў 1054 г.

У 2017 г. адзначаецца шэраг юбілейных дат, звязаных з дзейнасцю Паўла VI: 26 сакавіка – 50-годдзе яго сацыяльнай энцыклікі “Populorum progressio” (Аб прагрэсе народаў), а 24 чэрвеня – 50-годдзе паслання “Sacerdotalis caelibatus” (Аб цэлібаце святароў), у якім пантыфік пацвердзіў неабходнасць бясшлюбнасці рыма-каталіцкага духавенства. 

Восенню 2014 г. Францішак абвясціў Паўла VI благаслаўлёным.


07/08/2017 12:19