2017-08-07 12:57:00

Святы Айцец звярнуўся да азіяцкай моладзі


Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў VII Азіяцкіх дзён моладзі. Яно было агучана падчас завяршальнай урачыстай св. Імшы на ваенным аэрадроме ў Джок’якарта, на востраве Ява. У сваім кароткім паведамленні да маладых людзей Францішак заклікаў з увагай слухаць словы Езуса і даваць мужны адказ на сваё пакліканне.

Пантыфік паставіў у прыклад Марыю і заахвоціў моладзь натхняцца яе ўзорам у сваім імкненні быць Божымі місіянерамі, давяраць сябе Яе поўнаму любові заступніцтву. Пасланне было падпісана дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам Пьетра Паралінам.

VII Азіяцкія дні моладзі, якія завяршыліся 6 жніўня 2017 г., праходзілі ў Інданезіі. У іх узялі ўдзел больш за 2 тыс. маладых людзей з 21 краіны самага вялікага кантыненту ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.