cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папскія спачуванні пасля нападу на касцёл у Нігерыі

Папскія спачуванні пасля нападу на касцёл у Нігерыі - AP

08/08/2017 12:19

Папскія спачуванні пасля нападу на касцёл у Нігерыі накіраваў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін. 

Узброеныя людзі ўварваліся 6 жніўня 2017 г. у каталіцкі храм св. Філіпа ў Осубулу ў штаце Анамбра ва ўсходняй частцы Нігерыі і пачалі страляць у сабраных там вернікаў. У храме знаходзілася больш за 100 чалавек, якія бралі ўдзел у ранішняй св. Імшы. Сведкі паведамілі, што забойцы спачатку адшукалі мужчыну, якога застрэлілі, а затым пачалі страляць у іншых удзельнікаў літургіі.

Паводле паведамленняяў СМІ, ёсць 12 смяротных ахвяр. Некаторыя з іх загінулі на месцы, іншыя атрымалі сур’ёзныя раненні і памерлі пасля таго, як іх даставілі ў бальніцу. Прадстаўнік паліцыі штата пацвердзіў затрыманне падазраваных, але адмовіўся раскрываць іх асобы. Паводле яго, інцыдэнт не звязаны з тэрарызмам, а быў “проста канфліктам паміж асобнымі людзьмі”.

“Мы былі глыбока засмучаны, калі даведаліся пра колькасць загінулых і параненых пасля гвалтоўнага нападу на каталіцкі храм св. Філіпа ў Осубулу”, - гаворыцца ў папскай тэлеграме на імя мясцовага біскупа. “Францішак выказвае Вам і ўсім вернікам дыяцэзіі Ннэві, у прыватнасці, сем’ям загінулых, шчырыя спачуванні, запэўніваючы ў сваёй малітве”, просіць суцяшэння для тых, хто смуткуе з-за страты сваіх блізкіх, напісаў кардынал Дзяржсакратар.


08/08/2017 12:19