cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

800-годдзе прысутнасці францішканаў на Святой Зямлі

800-годдзе прысутнасці францішканаў на Святой Зямлі - AFP

08/08/2017 13:02

Францішкане святкуюць 800-годдзе сваёй прысутнасці на Святой Зямлі. У 1217 г. на капітуле Пяцідзесятніцы ў Асізі Ордэн Братоў Меншых заснаваў правінцыю ў Сірыі, якую называлі ў той час заморскай, і паслаў на Блізкі Усход першую групы манахаў. Гэта было падчас пятага крыжовага паходу.

Юбілейныя ўрачыстасці працягнуцца да 2019 г., калі споўніцца 800 гадоў з пілігрымкі на гэтыя землі заснавальніка Ордэна, св. Францішка, які прыйшоў у Даміетэ ў Егіпце, дзе размаўляў з султанам. Гэта быў рэдкі на той час выпадак узаемапаважлівага дыялогу.

Францішканскую прысутнасць і ініцыятывы на карысць міру ў разгар блізкаўсходняга канфлікту працягвае сёння Кустодыя Святой Зямлі. Яна налічвае 260 братоў меншых 42 розных нацыянальнасцяў, якія клапоцяцца пра 50 святых месцаў, галоўным чынам, на палестынскіх тэрыторыях, у Ізраілі і Іарданіі, але і ў іншых краінах Блізкага Усходу.

Як адзначыў яе настаяцель, айцец Франчэска Патон у інтэрв’ю з італьянскаму агенцтву “SIR”, францішкане на працягу многіх стагоддзяў засноўвалі тут школы, у тым ліку найстарэйшую ў Бэтлееме, у XVI стагоддзі. Цяпер іх некалькі дзесяткаў з 10 тыс. вучняў, асноўную частку якіх складаюць мусульмане. Прыкладам тут з’яўляецца навучальная ўстанова, звязаная з італьянскай кансерваторыяй у Вічэнцы, музычная школа з хрысціянскімі, яўрэйскімі і мусульманскімі вучнямі і выкладчыкамі. Францішкане таксама займаюцца археалогіяй і біблістыкай. З гэтым звязаны таксама новы праект Ордэну ў Іерусаліме – Музей Святой Зямлі, адзначыў настаяцель Кустодыі.


08/08/2017 13:02