cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Святы Айцец: няхай спыніцца любая форма нянавісці і насілля

Святы Айцец: няхай спыніцца любая форма нянавісці і насілля - AP

09/08/2017 12:00

Францішак выказаў шкадаванне з нагоды нападу на касцёл у Нігерыі і забойства хрысціян у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. 

“Я глыбока засмучаны бойняй, якая адбылася ў мінулую нядзелю ў Нігерыі, у касцёле, дзе былі забітыя невінаватыя людзі. І, на жаль, сёння раніцай прыйшла інфармацыя пра забойства хрысціянаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. Няхай спыніцца любая форма нянавісці і насілля. Няхай больш не будзе так агідных злачынстваў, здзейсненых у месцах культу, дзе вернікі збіраюцца на малітве. Падумаем пра нашых братоў і сясцёр у Нігерыі і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы”, - сказаў Папа 9 жніўня 2017 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Узброеныя людзі ўварваліся 6 жніўня 2017 г. у каталіцкі храм св. Філіпа ў Осубулу ў штаце Анамбра ва ўсходняй частцы Нігерыі і пачалі страляць у сабраных там вернікаў. У храме знаходзілася больш за 100 чалавек, якія бралі ўдзел у ранішняй св. Імшы. Паводле паведамленняяў СМІ, ёсць 12 смяротных ахвяр.

Сітуацыя ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе ўжо больш за два з паловай гады ідуць сутыкненні хрысціянскіх і мусульманскіх груповак, абвастрылася пасля звяржэння прэзідэнта Фрасуа Бозізэ, які знаходзіўся на чале краіны з 2003 года, і прыходу да ўлады самаабвешчанага прэзідэнта-мусульманіна Мішэля Джатодзіі.


09/08/2017 12:00