cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад занепакоены лёсам карэнных народаў

Святы Пасад занепакоены лёсам карэнных народаў - AFP

09/08/2017 15:09

У 70 краінах свету ў цяперашні час пражывае больш за 350 мільёнаў людзей, якія належаць да карэнных для гэтых земляў народаў. Яны выкарыстоўваюць больш за 5 тыс. моў, з якіх толькі тры чвэрці вядомыя. Гэтыя і многія іншыя дадзеныя прыводзіць ватыканскае інфармацыйнае агенцтва “Fides”, звязанае з Кангрэгацыяй Евангелізацыі Народаў, з нагоды Міжнароднага дня карэнных народаў, што адзначаецца 9 жніўня.

СМІ адзначае, што карэнныя жыхары, у прыватнасці, іх культура і веды, унеслі значны ўклад у гісторыю чалавецтва. У той жа час падкрэслівае, што гэтыя народы з’яўляюцца аднымі з самых адсталых, абяздоленых і ўразлівых да розных пагроз нашага часу. Амаль усе яны жывуць у вялікай беднасці, складаючы каля 15% ад агульнай колькасці бедных у свеце, а ў сельскіх раёнах гэты паказчык перавышае нават адну траціну.

Акрамя таго, прадстаўнікі карэнных народаў становяцца ахвярамі рознага роду злоўжыванняў, насілля, дыскрымінацыі, адчужэння і прымусовага перамяшчэння; і гэтая сітуацыя паглыбляецца ў апошнія гады ў выніку глабалізацыі, асабліва эканамічнай, і змен клімату.

Згодна з інфармацыяй іспанскай каталіцкай няўрадавай дабрачыннай арганізацыі “Manos Unidas”, якая на працягу свайго існавання, гэта значыць з пачатку 1960-х гадоў, клапоціцца і падтрымлівае людзей з самых слабых і найбольш уразлівых груп насельніцтва, асноўныя праблемы, якія стаяць перад карэннымі народамі – гэта парушэнні ў галіне правоў чалавека і буйныя эканамічныя праекты на тэрыторыі іх краін. Апошнія часта суправаджаюцца разбурэннем першаснага асяроддзя, што з’яўляецца згубным для спрадвечных жыхароў гэтых рэгіёнаў, культура якіх звычайна абапіраецца на сувязі з прыродай.


09/08/2017 15:09