cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

Трывае падрыхтоўка да Сусветнай сустрэчы сем’яў

Працягваецца падрыхтоўка да Сусветнай сустрэчы сем’яў

11/08/2017 13:46

Да ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў застаецца крыху больш за год. Форум пройдзе 22-26 жніўня 2018 г. ў ірландскім Дубліне. Яго дэвізам стануць словы: “Евангелле сям’і, радасць для свету”. Арганізатары падзеі распрацавалі змястоўную праграму мерапрыемстваў, пакліканых дапамагчы сем’ям належным чынам падрыхтавацца да будучай сустрэчы. Яны будуць адбывацца ў розных частках Ірландыі на працягу ўсяго году.

Бліжэйшая падзея – гэта Летні малітоўны фестываль “Youth 2000”, які пройдзе 16-20 жніўня 2017 г. у графстве Офалі. Акрамя таго ў праграме: канферэнцыі, сустрэчы, пілігрымкі, спартыўныя спаборніцтвы, дні моладзі, рэкалецыі для свецкіх вернікаў і святароў, якія адбуцца ў Рыме і будуць уключаць у сябе аўдыенцыю ў папы Францішка.

“Сусветная сустрэча сям’яў з’яўляецца нечым большым за проста аднаразовую падзею. Гэта хутчэй працэс, у якім можам святкаваць і адкрываць багацце “Евангелля сям’і” у Касцёле. Ва ўсёй Ірландыі і свеце шмат людзей адкрываюць гэтыя багатыя магчымасці лакальнай падрыхтоўкі да ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў”, - адзначаюць арганізатары і заклікаюць вернікаў прымаць удзел у гэтых мерапрыемствах.

Сусветныя сустрэчы сем’яў праводзяцца кожныя тры гады. Першая адбылася ў 1994 г. у Рыме. У час пантыфікату св. Яна Паўла ІІ форумы прайшлі: у Рыа-дэ-Жанейра, у 1997 г., Рыме, у 2000 г. і Маніле, у 2003 г.. У час пантыфікату Бэнэдыкта XVI – у Валенсіі, у 2006 г., Мехіка, у 2009 г., і Мілане, у 2012 г., а падчас пантыфікату Францішка – у Філадэльфіі, у 2015 г.. Пантыфікі прымалі ўдзел ва ўсіх сустрэчах, за выключэннем тых, што праходзілі ў Маніле і Мехіка. Пра тое, што месцам правядзення ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў стане Дублін Францішак паведаміў у Філадэльфіі, у верасні 2015 г.


11/08/2017 13:46