cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Францішак заклікаў давяраць Богу падчас выпрабаванняў

Францішак заклікаў давяраць Богу падчас выпрабаванняў - AFP

11/08/2017 14:12

У літургічны ўспамін св. Клары, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 жніўня, папа Францішак скіраваў кароткае пасланне, заклікаючы вернікаў давяраць Богу перад абліччам цяжкасцяў і выпрабаванняў. “Калі сустракаем нешта, што прымушае нас пакутаваць, будзем слухаць голас Езуса ў сэрцы: “Не бойся, ідзі наперад! Я з табой!”, - напісаў Святы Айцец на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Twitter”.

Св. Клара нарадзілася ў 1194 г. у заможнай сям’і ў італьянскім Асізі. Будучы моцна ўражанай прыкладам веры св. Францішка, яна таксама вырашыла жыць у беднасці, чысціні і паслухмянасці. Цяжкія выпрабаванні ёй давялося перажыць па прычыне непрыняцця бацькамі і сваякамі яе жыццёвага выбару. Тым не менш Клара прыслухоўвалася да голасу Бога ў сваім сэрцы і рашуча крочыла наперад па шляху да святасці. Кананізаваная праз два гады пасля смерці, у 1255 г., яна з’яўляецца апякункай тэлебачання.


11/08/2017 14:12