cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Ватыкан: новая ініцыятыва на карысць бежанцаў

Ватыкан: новая ініцыятыва на карысць бежанцаў

12/08/2017 11:24

Сірыйскія бежанцы ў Рыме атрымаюць новую падтрымку ад ватыканскай Асацыяцыі святых Пятра і Паўла. Фінансавыя сродкі сабраныя падчас штогадовай дабрачыннай вячэры, арганізаванай гэтым аб’яднаннем, былі накіраны на рэалізацыю праекту Апостальскай элемазінарыі, які дазваляе бежанцам з Сірыі пражываць у Вечным горадзе.

У рамках ініцыятывы на працягу апошніх гадоў некалькі сірыйскіх сям’яў знайшлі прытулак ў Рыме. Гэта адбылося дзякуючы закліку да салідарнасці, які папа Францішак скіраваў падчас свайго гістарычнага падарожжа на грэчаскі востраў Лесбас.

Дабрачынная вячэра адбылася яшчэ напрыканцы чэрвеня, з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла – нябесных заступнікаў ватыканскай дабрачыннай асацыяцыі. Падчас яе атрымалася сабраць значную суму грошай, якая была перададзена Апостальскай элемазінарыі, паведамляе “L’Osservatore Romano”.

Асацыяцыя святых Пятра і Паўла была заснавана ў 1971 г. па ініцыятыве Паўла VI, пасля роспуску ім Палацінскай гвардыі, вайсковага фарміравання на службе Святому Айцу. Яе членамі з’яўляюцца рымскія католікі, якія падтрымліваюць Апостальскую Сталіцу праз дабрачынныя і культурныя ініцыятывы. 


12/08/2017 11:24