cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Карэйскі епіскапат заклікае палітыкаў да разважлівасці

Карэйскі епіскапат заклікае палітыкаў да разважлівасці - EPA

12/08/2017 14:30

Каталіцкі Касцёл у Паўднёвай Карэі рашуча асуджае дзеянні, якія ўмацоўваюць напружанасць на паўвостраве і пагражаюць міру. Адмысловы зварот быў скіраваны епіскапатам гэтай азіяцкай краіны з нагоды Дня незалежнасці, які яна будзе адзначаць 15 жніўня 2017 г., ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Карэйскія біскупы асудзілі эскалацыю канфлікту, якая працягваецца з канца ліпеня ў сувязі з ракетнымі выпрабаваннямі, ініцыяванымі Паўночнай Карэяй у парушэнне адпаведнай рэзалюцыі ААН. Сітуацыю абцяжарваюць узаемныя пагрозы, якія на працягу некалькіх апошніх дзён гучаць з вуснаў паўночнакарэйскага і амерыканскага лідэраў.

"Казаць аб вайне без належнай асцярогі – гэта ўжо гвалтоўны акт супраць чалавецтва", - падкрэслілі іерархі. Па іх словах, неразважлівыя дзеянні “не пакінуць пасля сябе нічога акрамя незлічонай колькасці загінулых” і “глыбокіх ранаў для ўсяго чалавецтва”.

Члены епіскапату заклікалі сумежныя краіны не прымаць паспешлівых рашэнняў, якія могуць паставіць пад пагрозу любоў, а таксама маральнае і духоўнае развіццё чалавечай сям’і. Яны нагадалі, што мір і спакойнае суіснаванне – гэта галоўныя мэты дыпламатыі і палітыкі.

Паводле біскупаў, спакой на Карэйскім паўвостраве важны не толькі для паўночна-усходняй Азіі, але для ўсяго свету, бо гэта месца з’яўляецца кропкай раўнавагі паміж Кітаем, Расіяй, Японіяй і Злучанымі Штаты Амерыкі.

Епіскапат звярнуўся да палітычных лідэраў Паўднёвай і Паўночнай Карэі з заклікам прыкласці ўсе намаганні для захавання міру на паўвостраве і перанакіраваць астранамічныя расходы на вайсковыя патрэбы на чалавечае і культурнае развіццё. 


12/08/2017 14:30