cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Святы Айцец: у Марыі бачым, што пакора – цнота моцных

Святы Айцец: у Марыі бачым, што пакора – цнота моцных - ANSA

13/08/2017 13:38

Напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 15 жніўня 2017 г. папа Францішак звярнуў увагу вернікаў на ўласцівую Маці Божай цноту пакоры. З адмысловымі словамі ён звярнуўся праз свой акаўнт у сацыяльнай сетцы “Twitter”. “У Марыі мы бачым, што пакора – гэта не цнота слабых, а моцных, якія не прыніжаюць іншых, каб адчуваць сябе значнымі”, - напісаў Пантыфік.

Цытата, якой падзяліўся Папа, узята з яго Апостальскай адгартацыі “Evangelii gaudium”. У гэтым дакуменце ён падкрэсліваў таксама, што “кожны раз, калі глядзім на Марыю, зноў пачынаем верыць у рэвалюцыйную моц пяшчотнасці і любові”. “Гэта дынаміка справядлівасці і пяшчотнасці, сузірання і выйсця насустрач іншым – усё гэта робіць з Яе касцёльны прыклад для евангелізацыі”, - адзначаў Святы Айцец. 


13/08/2017 13:38