2017-08-15 14:20:00

Папа: спакой і згода пакутуючым ад катаклізмаў і канфліктаў


Папа даверыў Маці Божай цяжкасці народаў, якія пакутуюць ад катаклізмаў і канфліктаў. Аб гэтым ён заявіў 15 жніўня 2017 г. на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 

“Марыі, Каралеве супакою, якую сузіраем сёння ў нябеснай хвале, я хацеў бы яшчэ раз даверыць трывогі і боль народаў, якія ў многіх частках свету пакутуюць ад прыродных катаклізмаў, сацыяльнай напружанасці ці канфліктаў. Няхай наша нябесная Маці здабудзе для ўсіх суцяшэнне і будучыню спакою і згоды”, - сказаў Святы Айцец.

Словы салідарнасці Пантыфіка прагучалі ў час, калі насельніцтва заходнеафрыканскай Сьера-Леонэ, змагаецца з наступствамі разбуральнай паводкі і апоўзня. У сталіцы гэтай краіны, горадзе Фрытаўн, у выніку катаклізма загінулі больш за 300 чалавек, многія з якіх дзеці. Прычынай стыхійнага бедства сталі зацяжныя дажджы. У выніку апоўзня патокі бруднай вады змылі тысячы дамоў. Даху над галавой пазбавіліся каля 2 тыс. чалавек.  








All the contents on this site are copyrighted ©.