2017-08-18 13:29:00

Агучаны дэталі візіту кардынала Параліна ў Расію


Сустрэча кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным пройдзе 23 жніўня 2017 г. у Сочы. Гэта вынікае з праграмы маючага адбыцца 21-24 жніўня падарожжа кіраўніка ватыканскай дыпламатыі ў Расію, якая была прадстаўлена Залай Друку Апостальскай Сталіцы.

Мэтай візіту з’яўляецца сустрэча з вышэйшымі прадстаўнікамі грамадзянскіх ўладаў і кіраўніцтвам Рускай Праваслаўнай Царквы. Акрамя таго, ён стане нагодай, каб прадэманстраваць духоўную блізкасць папы Францішка мясцовай каталіцкай супольнасці.

Падчас шматлікіх сустрэч, прадугледжаных праграмай падарожжа, будуць абмяркоўвацца тэмы, якія ўяўляюць двухбаковы інтарэс, міжнародная сітуацыя і асабліва пошук мірных рашэнняў трываючых канфкліктаў, з першаснай увагай да аспектаў гуманітарнага характару.

21 жніўня кардынал Паралін абмяркуе бягучыя пытанні з каталіцкімі біскупамі Расіі, узначаліць св. Імшу ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве, сустрэнецца з прадстаўнікамі мясцовага духавенства і свецкімі вернікамі. У той жа дзень ён правядзе перамовы з Мітрапалітам Іларыёнам, кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

У першай палове дня 22 жніўня адбудзецца працоўная сустрэча кардынала Дзяржсакратара з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, а ў другой – з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. 

23 жніўня бліжэйшы супрацоўнік Папы накіруецца ў Сочы, на сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. На наступны дзень кардынал Паралін вернецца ў Рым. Падчас візіту яго будзе суправаджаць кс. Вісвальдас Кульбокас, супрацоўнік Секцыі па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.