2017-08-19 14:03:00

Папа: беднасць – урадлівая глеба для фундаменталізму


На працягу свайго пантыфікату Папа неаднойчы асуджаў тэрарызм і насілле. У бягучым годзе тэрарыстычныя напады, нажаль, здараліся ў розных частках свету, Францішак шматразова ўздымаў свой голас, асуджаючы гэтыя варварскія дзеянні, а таксама просячы Бога аб навяртанні тых, хто іх здзейсняе.

У сёлетнім пасланні на Сусветны дзень міру, ён нагадаў, што ніводная рэлігія не з’яўляецца па сваёй сутнасці “тэрарыстычнай”, і што “насілле – гэта абраза Божага імя”. “Будзем нястомна паўтараць: імем Бога нельга апраўдаць насілле. Толькі мір святы! Толькі мір святы, а не вайна!”, - напісаў Святы Айцец.

З рашучым асуджэннем тэрарызму Францішак выступіў 9 студзеня 2017 г. прымаючы на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Тэрарызм, гэта забойчае шаленства тых, хто выкарыстоўвае імя Бога, каб сеяць смерць дзеля ўмацавання ўласнай ўлады і панавання, казаў Папа і заклікаў палітыкаў і рэлігійных дзеячаў спыряць выкараненню гэтай з’явы.

“Фундаменталісцкі тэрарызм – гэта плён цяжкой духоўнай беднасці, да якой часта далучана істотная сацыяльная галеча. Ён можа быць канчаткова пераможаны толькі дзякуючы супольнаму ўнёску рэлігійных і палітычных лідэраў. Першым належыць перадаваць рэлігійныя каштоўнасці, якія не прадугледжваюць супярэчнасці паміж бояззю Божай і любоў да бліжняга. Другім належыць гарантаваць, у публічнай прасторы, права на рэлігійную свабоду, прызнаючы яе станоўчы і канструктыўны ўклад у будаванне грамадзянскай супольнасці, дзе не могуць разумецца як супрацьлеглыя сацыяльная прыналежнасць, умацаваная прынцыпам грамадзянства, і духоўнае вымярэнне жыцця ”, - казаў Папа ў звароце да дыпламатаў.

Важныя словы аб тэрырызме Францішак сказаў падчас сустрэчы з уладамі Егіпта, падчас Апостальскага падарожжа ў гэту краіну, якое адбылося незадоўга пасля некалькіх крывавых нападаў на мясцовую копцкую супольнасць. Егіпет пакліканы “асудзіць і перамагчы ўсе віды насілля і тэрарызму”, а таксама прадэманстраваць, “што можна верыць і жыць у гармоніі з іншымі, дзелячыся з імі сваімі фундаментальнымі чалавечым каштоўнасцямі і паважаючы свабоду і веру ўсіх”, сцвярджаў Святы Айцец. 








All the contents on this site are copyrighted ©.