2017-08-23 14:45:00

Пантыфік: Пан блізкі да ўсіх ахвяр рабства


“Пан застаецца блізкім да ўсіх ахвяр старых і новых форм рабства: нялюдскай працы, злачыннага гандлю, эксплуатацыі”, - нагадаў папа Францішак 23 жніўня 2017 г. праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter”. 

Паведамленне Святога Айца было прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяраў гандлю рабамі і яго ліквідацыі. Рашэнне аб яго ўстанаўленні было прынята ў 1998 г. на аснове рэкамендацыі, зробленай падчас 150-й сесіі Выканаўчай рады ЮНЕСКА. Тады ўсім краінам-членам ААН было прапанавана прымаць удзел у адмысловых памятных мерапрыемствах.

Дата 23 жніўня была выбрана на ўспамін аб знакамітым паўстанні рабоў у французскай калоніі Сан-Дамінга, якое пачалося ў ноч з 22 на 23 жніўня 1791 г. і прывяло да стварэння незалежнай рэспублікі Гаіці.








All the contents on this site are copyrighted ©.