2017-08-27 14:01:00

Пантыфік моліцца за ахвяр паводак у краінах Азіі


 

Аб сваіх малітвах за ахвяр паводак у Бангладэш, Непале і паўночнай Індыі запэўніў Святы Айцец падчас багародзічнай малітвы “Анёл Панскі” ў нядзелю 27 жніўня.

“У апошнія дні буйныя паводкі наведалі Бангладэш, Непал і паўночную Індыю. Я выказваю маю салідарнасць да гэтых народаў і малюся за іх ахвяры і тых, хто пакутуе з-за гэтага бедства”, - сказаў Пантыфік.

У выніку паводак, якія пачаліся ад другога тыдня жніўня ў Бангладэш, Непале і Паўночнай Індыі загінулі, па меншай меры, 700 чалавек і больш за мільён былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

 

Святы Айцец заклікаў таксама да салідарнасці і малітвы ў інтэнцыі братоў з этнічнай групы Рагінджа.

“Прыйшла сумная навіна аб пераследаванні рэлігійнай меншасьці, нашых братоў Рагінджа. Я выказваю маю салідарнасць з імі. Усе мы памолімся да Пана, каб іх выратаваў і падштурхнуў людзей добрай волі дапамагаць ім атрымаць поўныя правы”, - сказаў Папа.

Мусульманская этнічная група Рахінджа пражывае ў М’янме, у паўночнай частцы шмату Аракан і ад многіх гадоў падвяргаецца дыскрымінацыі і пераследаванням з-за сваёй веры і традыцый.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.