2017-08-31 14:57:00

Папа прыме рэлігійных лідэраў Паўднёвай Карэі


Святы Айцец прыме на аўдыенцыі лідэраў сямі асноўных рэлігійных супольнасцяў Паўднёвай Карэі. Сустрэча пройдзе 2 верасня 2017 г. у Ватыкане, паведаміў інфармацыйнаму агенцтву “SIR” арцыбіскуп Кванжу Агінус Кім Хі-Джон, старшыня мясцовага епіскапату. Рэлігійныя лідэры скіруюць да Папы просьбу аб дапамозе і малітве за народ Карэйскага паўвострава і яго аб’яднанні.

Арцыбіскуп нагадаў, што Францішак уважліва сочыць за сітуацыяй у гэтай частцы свету. На думку іерарха, дыялог з уладамі Паўночнай Карэі магчымы і Каталіцкі Касцёла можа адыграць у ім важную ролю.

Францішак ужо сустракаўся з карэйскімі рэлігійнымі лідэрамі ў 2014 г. падчас свайго Апостальскага падарожжа ў гэту азіяцкую краіну. “Жыццё – гэта шлях, у якім нельга крочыць у самоце. Неабходна ісці ў прысутнасці Бога і разам з братамі. Мы з вамі браты”, - сказаў тады Святы Айцец. 








All the contents on this site are copyrighted ©.