2017-09-01 12:36:00

Пантыфік: увесь час і жыццё святара – для яго народу


Святар заўсёды павінен служыць свайму народу і атаясамлівацца з ім, нагадаў Папа ў пасланні да біскупа Эстэбана Марыі Лаксагуе, пастыра дыяцэзіі Вьедма, у Аргентыне, якое скіраваў з нагоды 10-годдзя беатыфікацыі Зэферына Намункура – першага прадстаўніка індзейскіх народаў Паўднёвай Амерыкі, які быў узнесены да хвалы алтара. 

Зэферын Наманкура нарадзіўся 26 жніўня 1886 г. у маленькім гарадку Чымпай, у цэнтральнай частцы Аргентыны, у сям’і аднаго з правадыроў племені мапучэ. Прагнучы стаць каталіцкім святаром ён накіраваўся ў Рым, дзе памёр ва ўзросце ўсяго 19 гадоў. 

Яго беатыфікацыя адбылася 11 лістапада 2007 г. у Чымпай. Францішак узгадаў, што на ёй прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі карэнных народаў, якія бачылі ў Зэфэрыне аднаго з сваіх, чалавека, які “ніколі не забываў сваіх каранёў, свайго народу, сваёй культуры”

“З радасцю думаю аб прагненні Зэфэрына стаць святаром і служыць свайму народу. Так павінна быць. Святар заўсёды павінен атаясамлівацца са сваім людам, каб яго час, яго жыццё, яго асоба былі для ягоных братоў. Моладзь здольная адказваць з шчодрасцю, калі Хрыстус прадстаўляецца ёй праз сапраўднае жыццёвае сведчанне”, - напісаў Пантыфік і пажадаў, каб “шмат маладых людзей адкрыла сёння ў Езусе любоў свайго жыцця і падтрымку, каб прысвяціць сябе іншым”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.