2017-09-03 12:33:00

Францішак выказаў блізкасць ахвярам катаклізмаў у Азіі і ЗША


Папа Францішак запэўніў у сваёй салідарнасці ахряр стыхійных бедстваў у Азіі і ЗША. “Аднаўляючы маю духоўную блізкасць народам Паўднёвай Азіі, якія працягваюць пакутаваць ад наступстваў паводкаў, хачу выказаць мае глыбокія спачуванні ў сувязі з пакутамі жыхароў Тэхасу і Луізіяны, якія сталі ахвярамі ўрагану і надзвычайна моцных дажджоў, што прывялі да гібелі людзей, пазбавілі тысячы асобаў даху над галавой і нанеслі вялізарны матэрыяльны ўрон. Прашу Найсвяцейшую Марыю, суцяшальніцу засмучаных, каб выпрасіла ў Пана ласку суцяшэння для гэтых нашых братоў, якія падвергліся цяжкім выпрабаванням”, - сказаў Папа 3 верасня 2017 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.