cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Кардынал Паралін: Папа прыбудзе ў Калумбію як пастыр

Кардынал Паралін: Папа прыбудзе ў Калумбію як пастыр - AFP

04/09/2017 14:15

“Візіт Папы ў Калумбію па-сутнасці з’яўляецца пастырскім, таксама як і іншыя падарожжы Папы ў розныя краіны, таму яго мэта заключаецца ў тым, каб падтрымаць і ўмацаваць братоў у веры, ажывіць іх любоў і дапамагчы ім жыць надзеяй”, - падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у інтэрв’ю з нагоды маючага адбыцца 6-10 верасня 2017 г. падарожжа Святога Айца ў гэту лацінаамерыканскую краіну.

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі заўважыў, што візіт Францішка адбудзецца ў асаблівы для Калумбіі перыяд, калі пасля 50-гадовай грамадзянскай вайны тут нарэшце пачаўся мірны працэс. “Папа, як пастыр Паўсюднага Касцёла і духоўны лідэр, хоча далучыцца да гэтага працэсу, падтрымліваючы яго, каб пасля вялікага гора, шматлікіх разбурэнняў і пакутаў, калумбійскі народ змог па-сапраўднаму спазнаць новую рэальнасць міру і згоды”, - дадаў іерарх.

Па словах кардынала, падпісанне мірнай дамовы – гэта толькі пачатак усяго працэсу. Неабходна, каб прымірэнне народу адбывалася ў штодзённасці, каб яно ахапіла ўсіх людзей і тычылася іх сэрцаў і думак. Толькі тады мір будзе сапраўдным. “Канешне, адной з галоўных прыладаў гэтага прымірэння з’яўляецца здольнасць да прабачэння, здольнасць прабачаць і прымаць прабачэнне”, - падкрэсліў бліжэйшы супрацоўнік Папы.

У Калумбіі Францішак наведае чатыры гарады: Багату, Вілавісэнсію, Медэльін, і Картахену. Візіт пройдзе пад дэвізам “Зробім першы крок”. Гэтыя словы з’яўляюцца запрашэннем да ўсіх калумбійцаў зрабіць першы крок да пабудовы міру, што вельмі важна пасля грамадзянскай вайны, у якой тут загінулі каля 220 тыс. чалавек.


04/09/2017 14:15