cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Чарговы этап падрыхтоўкі да Сінода пройдзе ў Рыме

Чарговы этап падрыхтоўкі да Сінода пройдзе ў Рыме - ANSA

04/09/2017 17:12

У рамках падрыхтоўкі да XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, запланаванай на кастрычнік 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, Генеральны сакратарыят Сіноду арганізуе міжнародны семінар, прысвечаны праблемам моладзі. Ён пройдзе 11-15 верасня 2017 г. у курыі Ордэна езуітаў у Рыме.

У пасяджэннях прымуць удзел эксперты з пяці кантынентаў, а таксама юнакі і дзяўчаты з розных грамадска-культурных і рэлігійных кантэкстаў. У праграме форума прадугледжаны выступленні прадстаўнікоў акадэмічнага свету, сведчанні, дыскусіі і абмеркаванні ў моўных групах. Асноўнымі тэмамі будуць: моладзь і тоеснасць, моладзь і адметнасці, моладзь і перспектывы, моладзь і тэхналогіі, моладзь і трасцэндэнтнасць.

Аб сваім рашэнні правесці ў кастрычніку 2018 г. Сінод Біскупаў, прысвечаны моладзі, Францішак заявіў 6 кастрычніка 2016 г. Яно было прынята пасля кансультацый з біскупскімі канферэнцыямі, Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі і канферэнцыямі генеральных настаяцеляў манаскіх кангрэгацый.

Папа заклікаў маладых людзей прыняць актыўны ўдзел у “сінадальным падарожжы”, бо ўвесь Касцёл жадае пачуць і адчуць іх голас і веру, а таксама іх сумневы і крытычныя заўвагі. Для такой зваротнай сувязі быў распрацаваны адмысловы інтэрактыўны апытальнік. Адказы на змешчаныя ў ім пытанні можна даслаць у сакратарыят Сінода Біскупаў не пазней 30 лістапада 2017 г.


04/09/2017 17:12