2017-09-04 10:21:00

Каталіцка-праваслаўная сустрэча пройдзе на востраве Лерас


5-9 верасня 2017 г. на грэчаскім востраве Лерас адбудзецца пасяджэнне Каардынацыйнага камітэту Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Яно пройдзе пад кіраўніцтвам кардынала Курта Коха, старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і Архіепіскапа Тэльміскага Ёва (Гечы), з Канстантынопальскага Патрыярхату. 

Пасля прыняцця сумеснага дакумента “Сінадальнасць і першаснасць у першым тысячагоддзі: на шляху да агульнага разумення дзеля служэння адзінству Царквы”, у верасні мінулага году ў Кьеці, Кааардынацыйны камітэт пакліканы вызначыць будучыя крокі ў каталіцка-праваслаўным тэалагічным дыялогу.

Гаспадаром сёлетняга экуменічнага форуму на востраве Лерас выступіць Мітрапаліт Паісіас (Аравантынас), прадстаўнік Канстантынопальскага Патрыярхату, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 4 верасня 2017 г. Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Змешаная міжнародная камісія па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой была створана Святым Айцом Янам Паўлам II і Патрыярхам Канстантынопальскім Дзімітрыясам 30 лістапада 1970 г. у Стамбуле ў дзень св. Андрэя, апекуна Канстантынопальскага Патрыярхату. У яе працы прамаюць удзел па два прадстаўнікі кожнай з чатырнаццаці аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў і прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.