cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік прывітаў удзельнікаў экуменічнага сімпозіўма ў Бозэ

Пантыфік прывітаў удзельнікаў экуменічнага сімпозіўма ў Бозэ - RV

06/09/2017 13:56

Зрабіць мужныя крокі ў напрамку хрысціянскай еднасці заклікаў папа Францішак у тэлеграме да ўдзельнікаў ХХV Міжнароднага экуменічнага сімпозіума па праваслаўнай духоўнасці, які 6-9 верасня 2017 г. праходзіць ў манаскай супольнасці з Бозэ, на поўначы Італіі.

Тэма сёлетняга форума: “Дар гасціннасці”. Сярод яго ўдзельнікаў – Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І і прадстаяцель Копцкай Праваслаўнай Царквы, Патрыярх Александрыйскі Тэадор ІІ.

“Гасціннасць з’яўляецца дарам, які мы перш за ўсё атрымалі: мы госці ў створаным для нас свеце, які павінен быць абаронены, але таксама знаходзімся тут часова, мы чужынцы на зямлі, таму што з’яўляемся запрошанымі і чаканымі гасцямі ў Небе, нашай Айчыне”, - напісаў у сваім звароце Пантыфік.

Папа нагадаў удзельнікам форума аб пакліканні хрысціян “засяроджвацца на тым, што не прамінае, на любові, якае не мае канца і прымаць адзін аднаго як дар Пана, спрыяць узаемнаму клопату і сяброўству”, а таксама “мець спачуванне, браць на сябе боль пакутуючых, разглядаючы няшчасці іншых, як свае ўласныя”, згодна са словамі праваслаўнага багаслова і настаўніка духоўнасці Мікалая Кавасіласа.

“Жадаю вам, каб гэта пакліканне было абуджана пакорным і шчырым слуханнем і разважаннямі гэтых дзён, каб яшчэ больш умацоўваліся братэрскія пачуцці і сталела сапраўдная “сардэчная гасціннасць”, каб супольна пілігрымуючы да Валадарства, мы былі гатовы зрабіць больш мужныя і канкрэтныя крокі ў напрамку поўнай еднасці”, - напісаў Святы Айцец.


06/09/2017 13:56