cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Святы Айцец правёў першыя сустрэчы ў Картахене

Папа правёў першыя сустрэчы ў Картахене - AFP

10/09/2017 20:43

Папа пачаў візіт у Картахену – апошні пункт свайго Апостальскага падарожжа ў Калумбію. Гэты адзін з прыгажэйшых гарадоў Лацінскай Амерыкі знаходзіца ў 650 км на поўнач ад Багаты, на беразе Карыбскага мора. Перад тым, як прыляцець сюды Святы Айцец развітаўся з персаналам нунцыятуры ў калумбійскай сталіцы, дзе пражываў на працягу некалькіх апошніх дзён. 

Прабыванне ў Картахене Папа пачаў з візіту на старажытную плошчу св. Францішка, дзе яго чакалі каля 300 бяздомных і дзяцей, якім дапамагаюць члены міжнароднай ініцыятывы "Talitha Kum". Яна існуе з 2009 г. і аб'ядноўвае законнікаў і законніц з 70 краін свету, што займаюцца супрацьдзеяннем гандлю людзьмі, рабству і прастытуцыі.

Тут Святы Айцец благаславіў вуглавыя камяні дому для бяздомных і цэнтру гэтай каталіцкай арганізацыі. Падчас цырымоніі благаслаўлення ён маліўся, каб Пан "напоўніў ласкамі гэтых сваіх слугаў, якія жадаюць шчодра прысвяціць сябе дапамозе братам". "Зрабі, каб пры неадкладнай патрэбе, яны маглі верна і поўнасцю служыць Табе ў асобе свайго бліжняга", - сказаў Папа.

Затым Францішак наведаў 77-гадовую жанчыну, якая ўжо больш за паўстагоддзя займаецца валанцёрскай дзейнасцю, гатуючы і раздаючы ежу патрабуючым. Да яе дому, якія знаходзіцца ў бедным раёне гораду, Пантыфік прайшоў каля 700 метраў пешшу. 


10/09/2017 20:43