cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Нунцыем у Італіі ўпершыню стаў неітальянец

Нунцыем у Італіі ўпершыню стаў неітальянец - RV

12/09/2017 12:49

12 верасня 2017 г. папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Італіі арцыбіскупа Эміля-Поля Шэрыга. Да гэтага часу іерарх швейцарскага паходжання быў дыпламатычным прадстаўніком Святога Айца ў Аргентыне. 

Новапрызначаны іерарх нарадзіўся ў 1947 г. у горадзе Унтэрэмс, на поўдні Швейцарыі. На дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы знаходзіцца з 1996 г. Да 2000 г. быў Апостальскім нунцыем у Бурундзі. Затым, з 2000 па 2004 гг. – на Антыльскіх астравах. З 2004 па 2008 гг. – у Паўднёвай Карэі і Манголіі. З 2008 г. – у Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі і Нарвегіі, а з 2012 г. – у Аргентыне.  

Арцыбіскуп Эміль-Поль Шэрыг стаў першым у гісторыі неітальянцам, які заняў пасаду нунцыя ў Італіі. Да 13 жніўня 2017 г. яе займаў арцыбіскуп Адрыяна Бернардзіні, які сышоў у адстаўку па дасягненні 75-гадовага ўзросту.


12/09/2017 12:49