cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Рэформа Рымскай курыі блізкая да завяршэння

Рэформа Рымскай курыі блізкая да завяршэння

12/09/2017 10:20

Рэформа Рымская курыі завершана на тры чвэрці, адзначыў сакратар Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кірававанні Касцёлам. 11 верасня 2017 г. у Ватыкане пачалося трохдзённае пасяджэнне гэтага кансультатыўнага органу. Сёлета кардыналы збіраюцца ўжо чацвёрты раз.

Біскуп Марчэла Сэмерара заўважыў, што на цяперашні момант рэформа знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі прапановаў для Святога Айца. “Я думаю, што праз некалькі месяцаў гэты этап будзе больш-менш завершаны і Папа атрымае прапановы, якія тычацца ўсіх дыкастэрый. Ужо яму належыць вырашыць як і калі іх ажыцявіць”, - дадаў іерарх. 

На думку біскупа, Францішак выбраў шлях паступовага ажыцяўлення рэформы, здзейсняючы своеасаблівыя выпрабаванні, “бо ў пераходзе ад тэорыі да практыкі выявілася патрэба ў некаторых папраўках”. Ён заўважыў, што “Папа не адчувае сябе рэфарматарам”, а да ажыцяўлення рэформы яго падштурхнулі рэкамендацыі, якія гучалі на пасяджэннях перад канклавам. 

Рада кардыналаў была заснавана Францішкам 28 верасня 2013 г. Першапачаткова яна складалася з васьмі кардыналаў з розных краін і рэгіёнаў, але неўзабаве Папа далучыў да групы кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Рада з’яўляецца кансультатыўным органам пры Пантыфіку і створана, у першую чаргу, з мэтай рэфармавання Рымскай курыі. 

У яе склад ўваходзяць: кардынал Радрыгес Марадзьяга з Гандурасу – яе каардынатар, італьянскі кардынал Джузэпэ Бэртэла, кардынал Франсіска Хаўер Эрасурыс Оса з Чылі, кардынал Освальд Грасіяс з Індыі, кардынал Рэйнхард Маркс з Германіі, кардынал Ларан Монсэнгва Пасінья, які прадстаўляе Дэмакратычную Рэспубліку Конга, кардынал Шон О’Мэлі з ЗША, аўстралійскі кардынал Джордж Пэл і італьянскі кардынал Пьетра Паралін – Дзяржсакратар Яго Святасці Папы. 


12/09/2017 10:20