cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Зала Друку

Святы Пасад падзякаваў за вызваленне індыйскага святара

Святы Пасад падзякаваў за вызваленне індыйскага святара - AP

12/09/2017 21:55

Апостальская Сталіца падзякавала ўсім, хто аказаў дапамогу ў справе вызвалення індыйскага салезіяніна, кс. Тома Ажаналіла, які быў выкрадзены ў сакавіку 2016 г. у Емене.

“Святы Пасад шчыра дзякуе ўсім, хто прычыніўся да яго вызвалення, асабліва Яго Вялікасці Султану Амана і кампетэнтным уладам Султаната. Перш чым адправіцца ў Індыю законнік на працягу некалькіх дзён будзе госцем салезіянскай супольнасці ў Рыме”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

57-гадовы індыйскі святар быў выкрадзены пасля нападу на прытулак Сясцёр Маці Тэрэзы ў Адэне, у ходзе якога былі забітыя 4 законніцы і 12 супрацоўнікаў дабрачыннай установы. Выкрадальнікі пагражалі ўкрыжаваць місіянера ў Вялікую пятніцу.

Да вызвалення салезіяніна неаднаразова заклікаў папа Францішак. Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Caeli” 10 красавіка 2016 г. ён сказаў: “У надзеі, якая зыходзіць ад уваскрослага Хрыста, я зноў заклікаю да вызвалення ўсіх закладнікаў у зонах узброеных канфліктаў. У прыватнасці, я хацеў бы ўзгадаць салезіянскага святара Тома Ажаналіла, выкрадзенага ў еменскім Адэне 4 сакавіка”.


12/09/2017 21:55