cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад у АБСЕ: правы чалавека – гэта не прывілей

Святы Пасад у АБСЕ: правы чалавека – гэта не прывілей - REUTERS

12/09/2017 22:15

Правы чалавека і фундаментальныя свабоды – не прывелеі, якія выдаюцца і забіраюцца дзяржавай, калі яна лічыць гэта неабходным, адзначыў пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры АБСЕ на пасяжэнні Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека, якое 11-22 верасня 2017 г. праходзіць у Варшаве. 

У штогадовай сустрэчы, прысвечанай пытанням выканання абавязацельстваў адносна чалавечага вымярэння, бяруць удзел каля тысячы экспертаў, палітыкаў і праваабаронцаў з 57 краін-членаў АБСЕ.

Кс. Януш Урбанчык нагадаў, што Апостальская Сталіца заўсёды падкрэслівала “чалавечае вымярэнне” гэтай арганізацыі, пачынаючы з Хельсінскай канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў 1975 г. “Бяспека і мір з’яўляюцца вынікам не абмежавання правоў чалавека, але іх карыстання ўсімі, незалежна ад расы, полу, мовы ці рэлігіі”,- падкрэсліў ватыканскі дыпламат.

Ён заўважыў, што Святы Пасад часта выказваў занепакоенасць абмежаваннем паўсюднасці правоў чалавека ў імя розных культурных, палітычных ці грамадскіх перспектыў. Іх разуменне ў якасці прывілеі, якая выдаецца дзяржавай, наносіць шкоду самой ідэі правоў чалавека і спрыяе іх абмежаванню, дадаў святар.

Кс. Урбанчык нагадаў, што згодна з сацыяльным вучэннем Каталіцкага Касцёла, яны з’яўляюцца “паўсюднымі, неад’емнымі і недатыкальнымі”. Ён указаў таксама на неабходнасць строгага разумення паняцця “правы чалавека”, бо размыццё дыскрэдытуе яго сапраўдны сэнс.


12/09/2017 22:15