cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Індыйскі святар вызвалены з палону тэрарыстаў

Індыйскі святар вызвалены з палону тэрарыстаў - AFP

12/09/2017 15:23

Святар-салезіянін Том Ажаналіл, выкрадзены тэрарыстамі ў 2016 г. у Емене, вызвалены. Аб гэтым паведаміў арцыбіскуп Паўль Хіндэр, Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі. Паведамляецца, што значны ўклад у вызваленне 57-гадовага індыйскага місіянера зрабіў урад Амана. Зараз святар знаходзіцца ў гэтай блізкаўсходняй краіне, адкуль адправіцца ў Індыю.

Кс. Том Ажаналіл быў выкрадзены баевікамі "Аль-Каіды" пасля нападу на прытулак Сясцёр Маці Тэрэзы ў Адэне, падчас якога былі забітыя 4 законніцы і 12 супрацоўнікаў дабрачыннай установы. Выкрадальнікі пагражалі ўкрыжаваць святара ў Вялікую пятніцу.

Да вызвалення закладніка заклікаў папа Францішак 10 красавіка 2016 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Caeli”. “У надзеі, якая зыходзіць ад уваскрослага Хрыста, я зноў заклікаю да вызвалення ўсіх закладнікаў у зонах узброеных канфліктаў. У прыватнасці, я хацеў бы ўзгадаць салезіянскага святара Тома Ажаналіла, выкрадзенага ў еменскім Адэне 4 сакавіка”, - казаў тады Пантыфік.


12/09/2017 15:23