cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Францішак прызначыў новага нунцыя ў Ізраілі

Папа прызначыў новага нунцыя ў Ізраілі - EPA

13/09/2017 12:54

Святы Айцец прызначыў 13 верасня 2017 г. Апостальскім нунцыем у Ізраілі і Апостальскім дэлегатам у Іерусаліме і Палестыне арцыбіскупа Леапольда Джырэлі. Дагэтуль іерарх быў нунцыем у Сінгапуры і пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама Папскім прадстаўніком у В’етнаме, без рэзідэнцыі ў гэтай краіне. 

64-гадовы дыпламат італьянскага паходжання знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1987 г. Быў сакратаром у нунцыятурах у Камеруне і Новай Зеландыі, супрацоўнікам Секцыі па агульных справах Дзяржсакратарыяту, дарадчыкам нунцыятуры ў ЗША.

У 2006 г. атрымаў біскупскую сакру і прызначэнне на пасаду нунцыя ў Інданэзіі. З 2011 г. – нунцый у Сінгапуры, а таксама Папскі прадстаўнік без рэзідэнцыі ў В’етнаме. Адначасова, у перыяд паміж 2011-2013 гг. выконваў абавязкі Апостальскага дэлегата ў Малайзіі і Брунэі.

На новай пасадзе ён замяніў арцыбіскупа Джузэпэ Ладзарота, які пакінуў яе пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту.


13/09/2017 12:54