2017-09-14 11:58:00

#Synod2018 – афіцыйны хэштэг Сіноду Біскупаў


#Synod2018 – хэштэг прапанаваны Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця для абазначэння інфармацыі і каментароў на тэму наступнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў, якая пройдзе ў 2018 г. Суарганізатары таксама стварылі адмысловыя профілі ў сацыяльных медыя, прысвечаныя форуму.

“Далучайся да дыскусіі на тэму моладзі”, - запрашае ватыканская Дыкастэрыя. Той жа заклік змешчаны ў сацыяльных сетках “Facebook”, “Twitter” і “Instagram”, што, на думку арганізатараў, павінна мабілізаваць да абмену інфармацыяй і абмеркавання ў сувязі з нарадай біскупаў з усяго свету.

“Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, - так гучыць вызначаная Святым Айцом тэма XV Генеральнай Асамблеі. Яна будзе праходзіць у кастрычніку 2018 г. Да 30 верасня 2017 г. маладым людзям з усяго свету прапануецца запоўніць спецыяльную перадсінадальную анкету.

Праца па правядзенні Сінода ў цяперашні час засноўваецца на так званым падрыхтоўчым дакуменце, прадстаўленым у студзені і разасланым усім біскупскім канферэнцыям. Дакумент завяршае анкета, якая ўлічвае адметнасці душпастырскай сітуацыі на асобных кантынентах. Дапаўненнем стаў ліст папы Францішка да моладзі з нагоды прэзентацыі падрыхтоўчага дакумента.

“Моладзь, вера і распазнанне паклікання” з’яўляецца працягам тэмы двух папярэдніх сесій Сінода, якія адбыліся ў 2014 і 2015 гадах і былі прысвечаны сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.