2017-09-14 12:53:00

Чарговыя прызначэнні ў Кангрэгацыі Веравучэння


Папа здзейсніў чарговае прызначэнне на ключавую пасаду ў Кангрэгацыі Веравучэння. Ён абраў падсакратаром узгаданай дыкастэрыі кс. Матэа Візіолі, італьянскага святара з Пармскай дыяцэзіі, эксперта па Кананічным праве.

Два месяцы таму Святы Айцец прызначыў новага прэфекта Кангрэгацыі: іспанскі арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр змяніў на гэтай пасадзе нямецкага кардынала Герхарда Людвіга Мюлера. Затым дыкастэрыя атрымала новага сакратара – італьянца, арцыбіскупа Джакама Марандзі.

Кангрэгацыя Веравучэння (лац. Congregatio pro Doctrina Fidei) – найстарэйшая і галоўная дыкастэрыя Рымскай курыі, заданнем якой з’яўляецца назіранне за чысцінёй дактрыны і маралі Каталіцкага Касцёла. Па гэтай прычыне ўсё, што любым спосабам тычыцца гэтых пытанняў, знаходзіцца ў межах яе кампетэнцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.