cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

Нядзелю Святы Айцец правёў з італьянскай моладдзю

Нядзелю Святы Айцец правёў з італьянскай моладдзю - ANSA

19/09/2017 12:47

Большую частку мінулай нядзеля Францішак правёў з маладымі людзьмі, якія прыбылі ў Ватыкан разам са сваімі настаўнікамі і групай францішканаў з італьянскага рэгіёну Марке. Яны ўдзельнічаюць у 20-м фестывалі пад назвай: “Моладзь разам”, які штогод праводзіцца ў пачатку душпастырскага сезону ў Ларэта, дзе знаходзіцца знакаміты санктуарый Маці Божай.

Францішак сустрэў усіх у ватыканскім Зале Паўла VI раніцай. Неўзабаве стварылася нефармальная атмасфера, поўная радасці, са спевамі і танцамі. Тады маладыя людзі паказалі Пантыфіку відэа, у якім распавядаюць пра сваю пілігрымку з Ларэта ў Асізі. Пасля фільма, падчас кароткай Літургіі слова Францішак заклікаў моладзь выйсці па-за ўласныя абмежаванні і ўзяць жыццё ў свае рукі, каб стаць яго галоўнымі дзеючымі асобамі.

Пасля малітвы “Анёл Панскі”, якую Святы Айцец правёў з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра, і пасля абеду, ён вярнуўся ў Зал Паўла VI, дзе адказаў на пытанні маладых італьянцаў.

Адзін з удзельнікаў пасля сустрэчы прызнаўся, што праведзены з Папам час яму здаецца неверагодным. Асабліва яго кранулі пакора і прастата, з якой Францішак адносіўся да іх. “Гэта сапраўды мае вялікае значэнне, ён слухае нас, і для яго вельмі важна тое, што мы адчуваем у нашых сэрцах”, - сказаў малады чалавек.


19/09/2017 12:47