cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Экуменізм

Сустрэча Сусветнай Рады Цэркваў і Каталіцкага Касцёла

Сустрэча Сусветнай Рады Цэркваў і Каталіцкага Касцёла - EPA

20/09/2017 15:09

Змяшаная рабочая група ў складзе прадстаўнікоў Сусветнай Рады Цэркваў і Каталіцкага Касцёла сустрэлася ў бягучыя дні ў сталіцы Партугаліі – Лісабоне. Гэты орган быў створаны ў 1965 г. для таго, каб развіваць узаемнае супрацоўніцтва.

У цэнтры ўвагі сустрэчы былі пытанні міру і цяжкасці, звязаная з прытокам мігрантаў і бежанцаў. Падкрэслівалася роля культуры і рэлігіі ў пабудове міру, гаворка ішла пра выклікі і магчымасці, звязаныя з мігрантамі, якія прыбываюць у Еўропу. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што гэтая сітуацыя з’яўляецца адмысловым “знакам часу” і заклікае да супрацоўніцтва і сумеснага адказу ўсіх Цэркваў. Яны закліканы актывізаваць свае намаганні ў галіне прыняцці, абароны і інтэграцыі мігрантаў і бежанцаў.

На чале змяшанай рабочай групы, якая складаецца з прадстаўнікоў Сусветнай Рады Цэркваў і Каталіцкага Касцёла стаяць Мітрапаліт Ніфон з Румынскай Праваслаўнай Царквы і каталіцкі арцыбіскуп Дубліна Дзіармуід Марцін.


20/09/2017 15:09