cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

Інстытут навук аб сям’і – кропка адліку для ўсяго Касцёла

Інстытут навук аб сям’і – кропка адліку для ўсяго Касцёла - OSS_ROM

20/09/2017 12:17

19 верасня 2017 г. Пантыфік рэарганізаваў Папскі інстытут Яна Паўла ІІ па даследаваннях сужэнства і сям’і. Абвешчаным “motu proprio” пад назвай “Summa familiae cura” Францішак змяніў яго юрыдычны статус і назву. У далейшым структура будзе называцца: Папскі тэалагічны інстытут Яна Паўла ІІ навук аб сужэнстве і сям’і.

На чале абноўленага інстытута будзе стаяць арцыбіскуп Вінчэнца Палья, ужо не ў якасці старшыні, а як Вялікі канцлер. На яго думку, праведзеная Францішкам рэарганізацыі ўмацуе навучальную ўстанову. Ён заявіў, што інстытут з’яўляецца евангельскім талантам, які Ян Павел II даў Касцёлу. Тым не менш, зараз ён патрабуе ачышчэння. “Трымаць яго закопаным пад зямлёй, азначае здраду як Яна Паўла ІІ, так і Францішка”, - сказаў Ватыканскаму радыё іерарх.

Ён таксама патлумачыў, чаму ў назве інстытута слова “даследаванні” аб сужэнстве і сям’было заменена на “навукі”. “Гэта знак адкрытасці да больш шырокага дыялогу з сур’ёзнымі праблемамі сучаснага свету. Гаворка ідзе таксама пра паглыбленне антрапалагічнай перспектывы. І каб падкрэсліць гэты аспект, які я назваў бы антрапалагічным і гуманістычным, ужо створана новая кафедра, якая носіць назву: “Gaudium et spes”. Яе задачай будзе навукова-даследчае супрацоўніцтва і дыялог з усімі гуманітарнымі навукамі, каб сучасная, а не абстрактная, сям’я па-новаму адкрыла сваё пакліканне”, - сказаў кіраўнік папскай навучальнай установы.

Сваё рашэнне па рэарганізацыі Папа патлумачыў вынікамі працы двух асамблей Сіноду Біскупаў га тэму сям’і і выданнем паслясінадальнай адгартацыі “Amoris laetitia”, што акцэнтавалі новыя душпастырскія праблемы, на якія хрысціяне павінны рэагаваць. 

Вынікі працы новага інстытута, паколькі ў сваёй назве ён носіць тытул папскага, павінны стаць кропкай адліку для ўсяго Паўсюднага Касцёла.


20/09/2017 12:17