2017-09-20 13:57:00

Святы Айцец моліцца за мексіканцаў пасля землятрусу


20 верасня 2017 г., вітаючы падчас агульнай аўдыенцыі іспанамоўных пілігрымаў, Святы Айцец запэўніў у сваёй асаблівай малітве за ахвяр землятрусу ў цэнтральнай Мексіцы, які адбыўся 19 верасня.

“У гэты момант пакут, я хацеў бы запэўніць у маёй блізкасці і малітве за дарагі мексіканскі народ”, - сказаў Францішак. Папа таксама выказаў спачуванні сем’ям загінулых і выказаў падзяку аварыйна-выратавальным службам і ўсім, хто дапамагае пацярпелым. Святы Айцец даручыў мексіканцаў апецы Маці Божай Гвадэлупскай.

Агульная колькасць ахвяр наймацнейшага землятрусу магнітудай 7,1 у Мексіцы, па дадзеных уладаў, перавышае 200 чалавек. Як мінімум каля 4 млн чалавек засталіся без электрычнасці. Землятрус адбыўся ў 13.14 па мясцовым часе. Яго ачаг знаходзіўся непадалёк ад горада Атэнсінга ў штаце Пуэбла, прыкладна ў 120 кіламетрах ад Мехіка, на глыбіні 51 кіламетр.








All the contents on this site are copyrighted ©.