2017-09-20 10:28:00

Францішак прыняў генсека Сусветнай Ісламскай Лігі


Святы Айцец Францішак прыняў 20 верасня 2017 г. у Ватыкане генеральнага сакратара Сусветнай Ісламскай Лігі. Мухамад бін Абдул-Карым аль-Іса з’яўляецца прызнаным экспертам у галіне ісламскага права, ісламскага багаслоўя, мае ступень доктара філасофіі. Сустрэча прайшла непасрэдна перад агульнай аўдыенцыяй.

Сусветная Ісламская Ліга з’яўляецца найбуйнейшай асацыяцыяй у ісламскім свеце. Яна была створана па ініцыятыве Саудаўскай Аравіі ў 1962 г. і аб’ядноўвае 29 краін з чатырма рэгіянальнымі каардынацыйнымі радамі. З 1974 г. Ліга атрымала кансультатыўны статус пры ААН. Вышэйшым органам кіравання ў арганізацыі з’яўляецца Устаноўчая рада, у якую ўваходзяць 54 рэлігійных дзеяча. Пад эгідай Сусветнай Ісламскай Лігі працуюць каля 500 ісламскіх навукоўцаў і рэлігійна-палітычных дзеячаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.